Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/Хлеб

Для куска хлеба Хлеб
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Ня тужы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хлеб (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ХЛЕБ.

Мы і з сошкай ішлі і з баронкай ішлі
Заслужыцца на ласку ў цябе,
І гной везьлі, трасьлі на пусьцейшай ральлі —
Сеяць шлі аж на трэцяй арбе.

І сьвяньцілі цябе, ідучы засяваць,
Выбіралі к сяўбе лепшы дзень,
А на лета цябе ўсёй сям‘ёй шлі зьбіраць,
Сьцераглі хмары, ўбачыўшы цень.

У калядны-ж мароз, як шум дзікай зімы
Слаў пракляцьце і нам, і жыцьцю,
Шлі ня гледзя на ўсё, на ток досьвіткам мы,
Шлі з цапамі па плату сваю.

І ўсё шчыра табе паслугоўвалі так,
Каб на воку нас бедных ты меў…
А ты што нам зрабіў, адплаціўся ты як?
Ці ты нас хаця чуць пажалеў?

За наш труд над табой, за пот, кроў над табой,
Як прышлося ды легчы на стол, —
Ты спынуўся ад нас за дзесятай гарой.
Ты счураўся замучаных сёл.

25-VII 1907 г.