Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/З думак мімаходам

Калатуха З думак мімаходам
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Ваякі
Іншыя публікацыі гэтага твора: З думак мімаходам, Я мець ад кагосьці…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З ДУМАК МІМАХОДАМ

Сонца кажа — ўкараную,
Ночка кажа — ўкамяную,
Мы-ж варожым на абое:
Перш — адно, — пасьля — другое.

4-VI 1911 г.


∗     ∗

Я мець ад кагосьці
І штосьці прывык:
Ад рускага чына —
Нагайку і штык,
Ад польскага пана —
Прыгон і бізун,
Ад роднай зямелькі —
Няўрод і каўтун…

1914 г.