Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/Ваякі

З думак мімаходам Ваякі
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Эпіграмы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ваякі (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВАЯКІ

Зышліся два сьветы на сьцежцы адной
І ўдарылі ў спрэчку яны між сабой.

— Маё ўжо тут права! — сказаў малады.
Стары: не тваё, а маё — заўсягды!

Дагледзела трэцяе тут іх жыцьцё
І кажа: — Ня ваша, а ўсё тут маё!

Чацьверты ўсім вецер кіўнуў галавой…
Зышліся ваякі на сьцежцы адной.

22-IX 1911 г.