Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/З маркотных думак…

Не клянеце мяне… З маркотных думак…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Думы маркотныя…
Іншыя публікацыі гэтага твора: З маркотных думак…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З МАРКОТНЫХ ДУМАК…

Ці вымкну я птушкаю з думкай пралётнаю
На тое поле, на роўнае тое,
Ці ўгледжуся ў хату убога-маркотную, —
Смутна мне бачыці гора людзкое.

І жаль мне вас, людзі, што гэтак нявесела
Вам на радзімай зямельцы жывецца,
Што неба так хмары над вамі разьвесіла,
Што з вашых бедаў так кожны сьмяецца.

Хоць вас прыгнятае жыцьцё няпрыветнае,
Парыце косьці бяз часу ў магілах, —
Вы праз цемнату ўсю сваю непрасьветную
Бачыць свайго паніжэньня ня ў сілах.

О, жаль мне праз гэта вас, людзі загнаныя.
Цёмныя людзі, гаротныя людзі,
Жаль, што вы такія, праз сьвет пагарджаныя,
Жаль, што так жыцца йшчэ доўга вам будзе

1907 г.