Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/З песень аб няволі

Там… З песень аб няволі
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Перад вісельняй
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зь песень аб няволі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З ПЕСЕНЬ АБ НЯВОЛІ.

То ня сьвісты зімовай мяцеліцы
Над зямлёю шумяць і гудуць, —
Гэта дзікім мучыцелем сеецца
Сяўба ў путы працоўных закуць.

То ня рой груганоў падымаецца,
Дзе зваёваных трупы ляжаць, —
Гэта гурты казакаў зьлятаюцца
Закаваны народ катаваць.

То ня рэчак паводкі бурлівыя
Затапляюць зямельку вадой, —
Гэта, ў бойцы мручы нешчасьлівыя
Залілі сьвет нявіннай крывёй.

Дый над гэтай крывёю магільныя
Расплываюцца енкі сірот,
Плачуць цяжэнька людзі бясьсільныя
Плача змучаны ўвесь мой народ.

А мучыцеляў сьмех над скаванымі
Разьлягаецца страшным выцьцём…
Завываюць ваўкі над курганамі,
Сьвет заліты крывавым агнём.

1907 г.