Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/Каб я меў…

Слугам аўтарным ⁂ (Каб я меў…)
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
З людзьмі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Каб я меў загончык нівы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Каб я меў загончык нівы,
Каб я меў кусочак, —
З каласоў-бы зьвіў вам, людзі,
Зьвіў-бы я вяночак.

Каб я меў лажок над рэчкай,
Каб меў сенажатку, —
Назьбіраў-бы вам букет я
З незабудкаў, браткаў.

Каб я меў сваю хаціну,
Каб я меў сялібу, —
Запрасіў-бы вас у госьці;
На кут пасадзіў-бы.

Дый ня мне вас так вітаці
Шчыранька, як дзеці, —
Крыў бог нівы, сенажаткі,
Хата — па ўсім сьвеце.

Хай хоць гэта мая думка
Ўспамін вам пакіне
Аб гаротным і маркотным
Беларускім сыне.

1910 г.