Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/Слугам аўтарным

Я не для вас… Слугам аўтарным
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
⁂ (Каб я меў…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Слугам алтарным.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЛУГАМ АЎТАРНЫМ

Ня папе рымскаму служу
І не „сьвяцейшаму“ сыноду!
Я аддаю сваю душу
Свайму няшчаснаму народу!

І маіх песень судзіць сказ
Ня вам, ня вам, хрыстапрадаўцы!
Бо той, што прыдзе, лепшы час
На вас пятлю наложыць, здрайцы!

Вы ўсё на свой манер, капыл
Жадалі-б зьвесьці, атуманіць,
Жывых усіх на трупоў з магіл
Перахрысьціць і апаганіць.

Лет сходзіць тысячы дзьве ўжо,
Як вы гандлюеце Ісусам,
І ўсё ў пятлю — нутром вужоў —
Цягнуць жадаеце прымусам.

Вы — для вітаньня ў чорнай хвале,
Для мітраў, персьняў і тыяраў —
„Інакомысьлячых“ каралі
Крывёй, крыжамі і пажарам,

Свабодзе, брацтву і сьвятлу
Калісь мо‘ звалі вас на службу, —
Вы-ж крывапіўцам, срэбру, злу
Запрадаліся ў вечну дружбу.

І вы свой важыцеся суд
Свабоднай думцы выдаваці,
Вы, што ўзьвялі ў сьвятасьць кнут,
Сябе зьмяніўшы на пракляцьце?!

1911 г.