Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/Мая доля

Мая доля
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Маладая Беларусь
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мая доля (Мая доля, дык вось доля…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАЯ ДОЛЯ

Мая доля, дык вось доля,
Каб ты лопнула была!
Каб у чыстае дзе поле
Ад мяне ты уцякла!

Чаму ж доля, ты цяжкая,
Тут мне шчасьця не даеш?
Чаму-х, горкая такая,
Сьмерць мне лепей не пашлеш?

Гэтак цягам мяне мучыш,
Як душу у пекле чорт;
Гэтак сэрца маё сушыш,
Што аж сам я ссох, як хорт!

Не даеш ты мне спакою
Ані ўночы, ані ўдзень, —
Усё ходзіш ты за мною,
Як нябожчыка той цень,

Куды толькі ні парвуся,
Каб-хоць троха лепей жыць,
Дык калі не аглянуся,
Мая доля тут бяжыць.

І усё мне скруціць, змуціць,
Як хто дзе калом ваду.
І душу маю засмуціць,
І нашле злую бяду.

І жыцьцё ня міла стале,
Згінуць хочацца зусім.
І як бы хто сэрца зране, —
Нейкі боль чуваць у ім.

І так хочацца зваліцца
У глыбокі дзе ручей,
Каб ня бачыць — утапіцца —
Ані сонца, ні людзей.

Дык вось доля, мая доля.
Каб ты лопнула была!
Каб у чыстае дае поле
Ад мяне ты уцякла!

1904 г., 15 ліпеня.