Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/На новы 1914 год

Памаліся… На новы 1914 год
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Па дарозе
Іншыя публікацыі гэтага твора: На Новы (1914) год.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА НОВЫ (1914) ГОД

Новы Год у народ
Зважна йдзе,
І з сабой думак рой
Ён вядзе.

Дзе ні глянь — моц жадань
Людзі шлюць;
Тыя ўцех, тыя мех
Грошы ждуць.

Ну, а я і сям‘я
Родных мне
Йдзем з такою мальбой
Да цябе:

Дай свабод, Новы Год…
Долю дай,
І ўскрасі, прасьвяці
Родны Край.