Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/Паліліся мае сьлёзы

Мая малітва Паліліся мае сьлёзы
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Поэтам
Іншыя публікацыі гэтага твора: Паліліся мае сьлёзы.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАЛІЛІСЯ МАЕ СЬЛЁЗЫ

Паліліся мае сьлёзы
На жывыя вербалозы,
На сухія ачароты,
На глухоты, на сьляпоты.

Паліліся мае сьлёзы
На сьпякоты, на марозы,
На глухія непагоды,
Маладыя мае годы.

Паліліся мае сьлёзы
На заломы, на дзярмёзы.
На надломленыя грудзі,
На ўсё, што было, ёсьць, будзе

Паліліся мае сьлёзы
На напасьці, на пагрозы:
З цяжкай думкай — пакарыся! —
Паліліся, паліліся.

Паліліся мае сьлёзы
На гасьцінцы, перавозы,
На крывавыя паляны,
На забытыя курганы.

21-XI-1909 г.