Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/Поэтам

Паліліся мае сьлёзы Поэтам
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Да N
Іншыя публікацыі гэтага твора: Паэтам (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПОЭТАМ

Поэты вучаць месты, вёскі
Як трэба жыць, багатым быць,
А самі-ж часта на падноскі
Ня умеюць грошы зарабіць.

Пяюць аб шчасьці, добрай долі,
Аб волі шчырай для людзей,
Пяюць, ня помняць, што ніколі
Ня будзеш песьняй сыт аднэй.

Сьпявайце-ж, мілыя поэты,
Дый трэба сьціха, меру знаць, —
Бо хіцер, хіцер наш век гэты —
Гатоў вам песьню апляваць.

31-III—1906 г.