Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/III/Галадоўліца

⁂ (Што ні год…) Галадоўліца
Верш
Аўтар: Мікалай Някрасаў
1932 год
Арыгінальная назва: Голодная (1863—1877)
Пераклад: Янка Купала
Соленая
Іншыя публікацыі гэтага твора: Галадоўліца.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГАЛАДОЎЛІЦА

З рускага — Некрасава

Стаіць мужык —
Ківаецца,
Ідзе мужык —
Хістаецца.

Жыцьцё яму
Дакучыла,
Бяда яго
Замучыла.

Глядзіць вачмі
Сьлязьлівымі,
Сапе грудзьмі
Ўдушлівымі.

Ідзе, як цень,
Ідзе і сьпіць,
Прыйшоў, дзе шнур
З жытцом стаіць.

І скалай стаў,
Дзе шнур чарнеў,
І хрыпла так
Завыў, запеў:

Пасьпей бардзей,
Жытца зярно,
Я жду цябе
Даўно, даўно!

Хоць-бы з гару
Акраец зьем
Дый праснакоў
Адразу з сем.

Ўсё адзін
Ўсё зьем сам, —
Прасі хоць сын
Хоць хто — ня дам!

22-VII—1905 г.