Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/III/Соленая

Галадоўліца Соленая
Верш
Аўтар: Мікалай Някрасаў
1932 год
Арыгінальная назва: Солёная (1863—1877)
Пераклад: Янка Купала
У людзей і ў нас
Іншыя публікацыі гэтага твора: Соленая.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СОЛЕНАЯ

З рускага — Некрасава

Малы сынок
Ня есьць, ня п‘е;
О, божа, мой,
Глядзі, памрэ!

Дала яму
Кусочка з пядзь, —
Ня есьць, крычыць,
Каб солі даць.

А солі тэй
Няма ані.
Пасып мукой, —
Так бог шапні.

Раз-два куснуў,
Скрывіў раток;
Яшчэ салі! —
Крычыць сынок.

Я зноў мукой,
А на кусок
Сьляза ракой…
Паеў сынок.

Так часта лгаць
Сынку магла:
Салонай знаць,
Сьляза была.

1905 г.