Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/III/Зімка

Лета цёплае мінае Зімка
Верш

1932 год
Пераклад: Янка Купала
Жальба дзяўчыны
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зімка (невядомы/Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗІМКА

З польскага

Ой, зімка благая,
Не страшна ты!
На што-ж у нас печка
І лес густы?..

На полі сьнег сьцежку
Беліць усьлед;
Мы коніка ў санкі —
Ды ў поле, ў сьвет!

Застыла, замёрзла
Паверхня вод,
Гэй, хлопцы, дзяўчаткі,
Жывей на лёд!

Як зоркі заблыснуць
На небе там, —
Пачуем мы казку,
Раскажуць нам.

Аб дзеду-марозе,
Аб долі злой,
Аб беднай сіротцы
Сказ будзе той.

1923 г.