Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/III/Лета цёплае мінае

Павук і муха Лета цёплае мінае
Верш

1932 год
Пераклад: Янка Купала
Зімка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Лета цёплае мінае.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЛЕТА ЦЁПЛАЕ МІНАЕ

З польскага

Лета цёплае мінае
З сваім сонцам, з сваёй сушай,
Толькі ў садзе на галінах
Сьпеюць яблыкі ды йгрушы.

З назублёнымі сярпамі
Шчыра ў полі гнуцца жнеі;
Селянін зьбірае збожжа
Ды зноў зерне вее, сее.

Во і скончана ўсё жніва,
Ўжо дабро ўсё пад страхою, —
Ажно міла паглядзеці
На багацьце на такое!

1924 г.