Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/III/Павук і муха

Каваль Павук і муха
Байка

1932 год
Пераклад: Янка Купала
Лета цёплае мінае
Іншыя публікацыі гэтага твора: Павук і муха (невядомы/Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАВУК і МУХА

З польскага

Муха лётае па хаце
І шукае стравы,
А павук снуе ўжо сетку,
У куце над лавай.

Малачка ці крошку хлеба,
Знайсьці муха хоча,
І вось беленькага цукру
Ўбачыла кусочак.

Села, хобацік уткнула,
Цукер сьсе паволі,
А наеўшыся, ўзьнялася,
Лётае у волю.

Муха лётае навокал,
У куток імкнецца,
вя ўсьпела азірнуцца,
Як ужо у сетцы.

Дарма тузаецца муха,
Парваць сетку хоча,
Ўжо нічога не паможа,
Ўжо павук засмокча,

1924 г.