Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/III/Першамайская песьня

Пролетарская калыханка Першамайская песьня
Верш

1932 год
Пераклад: Янка Купала
⁂ (Што ні год…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Першамайская песьня (невядомы/Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕРШАМАЙСКАЯ ПЕСЬНЯ

З рускага

Вось ідзе наш май вясёлы,
Сьвята сьветлае дзяцей,
У прасторы звоняць пчолы,
Мкнуцца з мёдам у вулей.

Звонка песьню засьпяваем,
Дружна стрэнем весялей
Першы дзень вясёлы мая,
Сьвята сьветлае дзяцей!

Зелянеюць сенажаці,
Сонца ясна зіхаціць,
Сталі птушкі шчабятаці,
З лесам, з сонцам гаманіць.

Звонка песьню засьпяваем, і г. д.

Пад чырвоны сьцяг народы
Выйсьці з хат павінны ўсе,
Ўспомніць майскі дзень свабоды,
Сьвята згоды, гімн вясьне.

Звонка песьню засьпяваем, і г. д.

І бацькі і нашы брацьці,
Ўвесь працоўны люд пяе:
„Згіне цёмны сьвет пракляцьця,
Праца ў волі зацьвіце!“

Звонка песьню засьпяваем, і г. д.

Так пад сьцягам, пад чырвоным
Пролетары ўсіх краёў
Спатыкаюць май зялёны,
Што на радасьць к нам прыйшоў.

Звонка песьню засьпяваем,
Спольна стрэнем весялей
Першы дзень вясёлы мая,
Сьвята сьветлае дзяцей!