Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/III/Песьняру

⁂ (Пажоўкнуў ліст…) Песьняру
Верш
Аўтар: Грыцько Чупрынка
1932 год
Пераклад: Янка Купала
⁂ (Не каханак чорнавокіх…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьняру (Чупрынка/Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНЯРУ

З украінскага — Грыцькі Чупрынкі

Эй, ўжо годзе песень маркотных, пясьняр!
Дай волю парывам гарачым,
Вясёлым, прывабным, як сонейка жар,
Каб бліснула яснасьць і сьпячым!

Каб бліснулі іскры ў прытухшых вачох
І вечнай свабоды раздольле,
Каб кожны пачуў сваю сілу ў плячох,
Каб кожны забыў аб нядолі!

Каб хлынула полымя праўды з грудзей,
Што ў думках здаўна мы гадуем;
Старым і малым такой песьняй запей, —
Хоць раз хай аб шчасьці пачуем!

1908 г.