Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/III/У людзей і ў нас

Соленая У людзей і ў нас
Верш
Аўтар: Мікалай Някрасаў
1932 год
Арыгінальная назва: У людей-то в дому — чистота, лепота (1866)
Пераклад: Янка Купала
Нязжатыя гоні
Іншыя публікацыі гэтага твора: У людзей і ў нас (Някрасаў/Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У ЛЮДЗЕЙ І Ў НАС

З рускага — Некрасава

У людзей у хаціне — прастор, чыстата,
А ў нашай — курной — цемната, цесната.
У людзей і ў пост сала повен гаршчок,
А у нас і ў нядзелю алей ды часнок,
У людзей кум з кумой падараюць дзяцей
А у нас яшчэ ім дай з бядноты сваей.
У людзей на вуме, каб з кумой пагуляць
А у нас — каб хаця не пайці жабраваць.

12-VI—1906 г.