Звон вясны (1926)/І. Плаўнік/А у смутку задумнага лесу

Ой, пайду я ⁂ (А у смутку задумнага лесу)
Верш
Аўтар: Ізраіль Плаўнік
1926 год
Іншыя публікацыі гэтага твора: А у смутку задумнага лесу…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

А у смутку задумнага лесу
Марыў шчасьцем каханьня салоўка…
Месяц кудры над рэчкаю зьвесіў,
Нахіліла бярозка галоўку…

Нахіліла бярозка галоўку,
Думы-чары на луг асыпала,
Вышывала палі руньню-шоўкамі,
Завівала расу у каралі…

Завівала расу у каралі,
Прыбірала брыльлянтамі неба…
Рыбкі срэбрам у хвалях міргалі,
Засьцілаў берагі пухам лебедзь…

Засьцілаў берагі і лагчыны…
Вецер плаваў у хвалях жытнёвых…
Мы спаткаліся ў ночы з дзяўчынай,
Частаваліся хмелем мядовым.