Звон вясны (1926)/І. Плаўнік/Дуброва

Вецер Дуброва
Верш
Аўтар: Ізраіль Плаўнік
1926 год
То ня сонца заходзіць

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДУБРОВА

Панахмурыла дуброва
Чорны бровы, чорны бровы…
З гольлем-вецьцем буйны вецер
Вёў размову, вёў размову.
„Не хваліся, браце, лісьцем,
Сочным лісьцем не хваліся:
Неба просінь змые восень,
Разьнясецца з сьвістам лісьце.
Ой, расьсее жоўтым зернем, —
Больш ня верне, больш ня верне…
Пасівеюць чорны бровы
Шчыр-дубровы, шчыр-дубровыч“.
„Гэй ты, вецер, ня журыся!“
Звоніць лісьце, звоніць лісьце:
„Зьвяжам сеці з гольлем-вецьцем, —
Восень ў сецях тых павісьне.
Ой, павісьне восень лыса,
Бы ў калысцы, бы ў калысцы,
А ты, вецер, восень ў сецях
Закалышаш, закалышаш!“