Зорнасьць (1927)/Блізкім і родным/Сярод нас

Якубу Коласу Сярод нас
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1927 год
Чакаю я лістоў
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сярод нас…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЯРОД НАС

Сярод нас шмат вясёлых і сумных
Па настроях і шэптах душы…
Але кожны ударам па струнах
Можа даль і прастор варушыць.
Кожны верыць у нешта сьвятое
І ня можа жаданьняў спыніць.
Дзесь рунее руно залатое,
Дзесь гараць запаведаў агні.
Ўжо загінула шмат і загіне
На прыступках сьвятога сьвятых.
Іх зьмянілі і зьменяць другія,
Як зьмяняюцца дрэваў лісты.
За мінулае цяжка і горка,
Што адцяла так многа красы;
Але сьцелецца шлях нова-зорны,
Ткуцца новых прыгод паясы.
Мы ступілі на шлях той сягоньня,
Заўтра прыдзем ў сьвятое сьвятых.
Няхай струны галосныя звоняць
Аб днёх радасьці, днёх залатых.

1925 г.