Зорнасьць (1927)/Блізкім і родным/Чакаю я лістоў

Сярод нас Чакаю я лістоў
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1927 год
Каўказ
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чакаю я лістоў…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЧАКАЮ Я ЛІСТОЎ…

Чакаю я лістоў, сэрца моцна звоніць,
Каб як мага хутчэй адказ мне твой пачуць.
Цьвілі калісь красою нам півоні…
Чакаю я лістоў, і сэрца моцна звоніць:
Ці скажаш шчыра ты, чым раны залячу.

Я сам ня ведаю. Цьвілі калісь півоні,
І песьню радасьці тваю калісь я чуў;
Яна зьвінела мне, як блізкае сягоньня…
Нядарам сэрца і дагэтуль моцна звоніць
І ўсё аб тым адным, чым жыў і жыць хачу.

Цяпер здаецца мне, што ты ўжо ўколеш здрадай,
І для мене твайго ня стане хараства,
Яно-ж было маёй прыхільнасьці прынадай
І заклікала ў даль, як зыкі сэрэнады,
А разышліся мы. Паслала ростань твань.

Так, ты забыла ўсё — яно навек мінула…
А ўсё-ж-ткі з памяці ня выганіш таго,
Што ціхай радасьцю жыцьцё маё кранула
І посьле водгуку на вокліч сэрца чулы
Пяшчотна-ласкава кранулася твайго.

1925 г.