Зорнасьць (1927)/З краіны гор/На горах

Зыкі зурновыя На горах
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1927 год
Сазэндар
Іншыя публікацыі гэтага твора: На гарах разлягаюцца хмары…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА ГОРАХ РАЗЬЛЯГАЮЦЦА ХМАРЫ

На горах разьлягаюцца хмары,
Лебядзіную сьцелюць пасьцель
Для мітычнай, для стройнай Тамары.
Залунала пярыстая бель.
Вось выходзіць і Дэман аднекуль,
Загарэлася ласка ў вачах.
Да Тамары, да стройнай паненкі
Ходзіць ён кожны раз па начах.
Але цьвёрдая ў веры Тамары,
Непадкупна на ласкі яго,
Як угледзіць, хаваецца ў хмары
Ці ў рашчэліны ўсьнежаных гор,
Вось цяпер яна ў воблачнай сіні
Прытулілася ціха да скал…
Дэман дарма патраціў час — кінуў.
Дзесь заплакаў, заенчыў шакал.
Вось і раніца ўсходзіць бяззычна,
Сонца ліжа усьнежанасьць гор,
І зурна пералівам музычным,
Варажбітна ўзбудзіла прастор.

Кіславодзк, 1925 г.