Зорнасьць (1927)/З краіны гор/Зыкі зурновыя

Зурна Зыкі зурновыя
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1927 год
На горах
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зыкі зурновыя.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗЫКІ ЗУРНОВЫЯ

Зыкі зурновыя — зыкі мае вы,
Вы — майго сэрца званы,
Вы — маіх думак і мар перапевы…
Ў вас я падслухаў і росквіт вясны,
І бур векавыя маланкі, грымоты,
І ціхую радасьць, і ўзбураны гнеў.
У вас я знаходзіў прастор і ў самоце,
І разам я з вамі дзікарскі зьвінеў.
І разам я з вамі, пад чараў уздыхі,
Далёкі, нязнаны, чужы,
Да прыкрасьці, можа, нясьмелы і ціхі,
Душою імкнуўся ў свае рубяжы,
Дзе чуецца шум векавечнага бору,
Дзе сьцелюцца шыры палёў і лугоў,
Дзе чутны мне родныя струн пераборы.
Там шмат ўжо наставілі стромкіх стагоў.
Там жыта хістаецца морам зыбучым,
Там краскі цьвітуць не такія, як тут.
Ад вас я набраўся надзеі жывучай,
Ізноў каб вярнуцца ў свой кут.

Кіславодзк, 1925 г.