Зорнасьць (1927)/Па сьцежках родных/Іду мяжой

Сьніцца мне далёкае Іду мяжой
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1927 год
Родныя гоні
Іншыя публікацыі гэтага твора: Іду мяжой.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ІДУ МЯЖОЙ…

Іду мяжой між ніў багатых,
Адзетых вэлюмам красы,
А дзесь пяюць жанцы-дзяўчаты,
Ўліваюць ў сэрца галасы.

А скрозь калосікаў праборы,
Што шчыра вецер расчасаў,
Зіяюць васількоў узоры, —
Мяне кратае іх краса.

Кратае, ласкаю трывожыць,
Ўзбуджае мой былы задзёр…
Люблю насьпелы пах я збожжа
І песьняй ўзбуджаны прастор.

1924 г.