Зорнасьць (1927)/Па сьцежках родных/Завілася мяцеліца

Мяне сёньня вецер Завілася мяцеліца
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1927 год
Сьніцца мне далёкае
Іншыя публікацыі гэтага твора: Завілася мяцеліца…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗАВІЛАСЯ МЯЦЕЛІЦА…

Завілася мяцеліца ў косы
І лявоніху скача на полі…
Сьцеле сьнег свае белыя кросны,
Вецер сьвішча, гуляе, сваволіць…

Не пазнаць, дзе дарога, дзе межы, —
Ўсё зьлілося ў адзіную постаць…
А мяцеліца сьнежыць і сьнежыць
Легіёнам срабрыстых пялёстак.

Дык гуляй-жа, мяцеліца, ў полі,
Заплятай мне сьняжыначкі ў косы,
Бо люблю я тваё сваявольле
І бялявасьць тваіх пракосаў.

Вецер, грай сваю песьню вясельля —
Няхай струны сьмяюцца, скавычуць!
Повен радасьці я пахмельлем —
Хоць другому магу пазычыць!