Зорнасьць (1927)/Радасьць/Мяне сёньня вецер

Зацьвілося Мяне сёньня вецер
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1927 год
Завілася мяцеліца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мяне сёньня вецер…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МЯНЕ СЁНЬНЯ ВЕЦЕР…

Мяне сёньня вецер ня злуе, ня журыць,
Ён іграе зычна мне паходны марш,
Бо я парадніўся з громамі і бурай:
Даўняга бясьсільля ўжо ў грудзёх няма!
Я акрэп у буры, загартован ў гарце,
Поўняцца адвагай сэрца і душа.
Мне павевы буры — ласкавыя жарты,
А мой сум сардэчны — немая ціша.
І вось, запаліўшы ліхтары-паходні,
Вышаў я ў прасторы шчасьця пашукаць.
Вецер дзьме паволі, вецер дзьме усходні,
І блішчыць мне з далі зорнасьць маяка.
Я іду на бляскі пасьля цемры, дыму,
Яшчэ сьлед відзён іх, толькі — дзе-ні-дзе,
Але ўжо ў паходцы многа веры, ўздыму,
А ў шуканьні шчасьця шмат ужо надзей.
Мяне сёньня вецер ня злуе, ня журыць,
Ён іграе зычна мне паходны марш,
Бо я парадніўся з громамі і бурай:
Даўняга бясьсільля ўжо ў грудзёх няма!

1924 г.