Зорным шляхам (1932)/Безьбярэжжы каласьсяныя/Дзіця мястовых песьняў гулкіх…

Сялянская доля ⁂ (Дзіця мястовых песьняў гулкіх…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
⁂ (Сонца гразьне ў чырвоны кісель…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗       ∗

Дзіця мястовых песьняў гулкіх,
Я часам, змораны, пакіну
І шум і цесныя завулкі —
Адходжу ў мілую пустыню…
Гэй, поле! — у песьнях, з красак зьвітых,
І з тэлеграфнымі стаўбамі, —
Люблю купацца я у жыце,
Што мне сьмяецца васількамі…
У тэлеграфным аднатоньні
Я чую не дэпэшы волю,
А быццам тон журбы таёмнай…

Чаго задумалась ты поле?
Ці ты тужыш таму, што тэхніка
Выходзе з места к табе ў сваты
Й нясьмела тулішся да стрэхаў
Раскіданых сялянскіх хатаў?..

1927.