Зорным шляхам (1932)/Безьбярэжжы каласьсяныя/Сонца гразьне ў чырвоны кісель…

⁂ (Дзіця мястовых песьняў гулкіх…) ⁂ (Сонца гразьне ў чырвоны кісель…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
Гармонь вясковая

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗       ∗

Сонца гразьне ў чырвоны кісель…
Каласьсяна залацяцца гоні.
На узьлесьсях пасела імглістая бель,
Быццам стада белагрывых коняў…
З-за вазёр, з сінядымнага краю,
Прыляцела вячэрная бая.
Нехта ў полі далёка пяе,
Воз мой песьні таей падпявае…

1929.