Зорным шляхам (1932)/Места вагнявокае/Вочы места

⁂ (Спляліся цені — попел змрокаў…) Вочы места
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
Цягнікі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




BOЧЫ MECTA.

Калі ймгла разгорне свае крыльлі
І атуліць вуліцаў далеч…
Загараюцца на цёмным небасхіле
Твае вочы тысячамі сьвеч…

Ў тратуарах — люстрах — зьліткі ценяў…
І зіхцяць д’ямэнты воску-сьлёз…
Ў твае вочы лятуценна і маленна
Я заглядзеўся, шукаючы свой лёс…

Заклікае радыё на спацэр,
А у сэрцы — радасная ціш…
Ты-ж вачыма — мірыядам пацерак —
У тамане рожавым гарыш…

1930.