Зорным шляхам (1932)/Места вагнявокае/Цягнікі

Вочы места Цягнікі
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
⁂ (Колькі раз я пяяў вам, дажджы?..)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЦЯГНІКІ.

Рэйкі — жылы…
Крывëй чорнай заплылі.
Паміж поля, як гадзюкі, папаўзьлі у даль.
Перапеўна — пудка сталь
Разьзьвінелася ў начную ціш…
Не шамраць — замоўклі — каласы…
Зорамі усыпаная выш…
Толькі з цемры,
Нібы з неба проста ўніз,
Мчацца, мчацца вогненныя цягнікі.
Я, заслуханы у дальні бег,
Замёр сярод жытоў…
Ці ісьці далей, ці ня ісьці?
Цягнікі нясуцца зноў і зноў,
Выпушчаюць пудкіх ластавак у поле —
Места шум…
Нібы стрэлачнік, начую ў полі я,
А ў вачох іскрыста, поўнае вагня —
Сьніцца места, сьніцца места мне…

1931.