Зорным шляхам (1932)/Места вагнявокае/Вільня. Рух і шум…

⁂ (Вуліцы! Вуліцы! Вуліцы!..) Вільня. Рух і шум…
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
У гарадзкім садзе

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Вільня.
Рух і шум.
Гудкі і грукат…
Мінуўшчыны, як ня было!
такі узрост!
Ці думаў твой прапрадзед,
што па бруку тваім памчацца
песьні паравозу…
Зьзяе Вільля ў электрыкі сьвятле.
Людзкі натоўп і сьціск.
І не на жарты —
Я веру ў тваю будучнасьць,
Цябе калісь абзначаць на географічных картах!

1927.