Зорным шляхам (1932)/Места вагнявокае/Вуліцы! Вуліцы! Вуліцы!..

⁂ (Тысячай сонцаў у шыбах разьліўся заход…) ⁂ (Вуліцы! Вуліцы! Вуліцы!..)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
Вільня. Рух і шум…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗       ∗

Вуліцы! Вуліцы! Вуліцы!
Тыя, што давалі мне рытм…
Я хачу сягоньня рашчуліцца,
Бо ўспомніў вас, быццам міт…

Доўга вас ня бачыў замкнёны,
Доўга марыў, марыў я;
Сьнілісь мне шумы і звоны,
Паводка электрычнага сьвятла…

Сягоньня быў шчасьцем абліты я…
Шчасьце — лебядзіны пух…
Бачыў вулкі, калі з паліцыяй
Шоў па бруку, скаваны ў ланцуг.

„Лукішкі“ 1929.