Зорным шляхам (1932)/Места вагнявокае/Дымнае места

Рассыпалісь іскрынкі — зоры… Дымнае места
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
Месячная казка

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДЫМНАЕ МЕСТА.

Вечарам мгліста дымяцца вуліцы —
Нехта разьліў у тумане жоўць…
У вочы чаромхай электрыкі жмурыцца
Места гулкае — фасфарачны воўк.
Душна… Душна… Майскімі кветкамі
Ўслалі рэкламы люстраную гладзь…
Ходзім мы брукавымі палеткамі
Вясновага госьця з палёў выглядаць…
Добра вам цяпер, сінявокія вяскоўцы,
Гуляе сьмех на вашых губох…
Глядзіце ў вочы ворагу — воўку…
Вялікі ваш час, жыхары дарог…
Дымяцца…
Дымяцца… вечарам вуліцы —
Як быццам ходзіць нейкая здань
Рукой махае й да сьценаў туліцца…
Душна… Душна… Страшна нам!

1930.