Зорным шляхам (1932)/Места вагнявокае/Рассыпалісь іскрынкі — зоры…

⁂ (Лаўлю адрыўкамі разгул мястовы…) Рассыпалісь іскрынкі — зоры…
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
Дымнае места

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗       ∗

Рассыпалісь іскрынкі — зоры
Ў нябеснай, лядзянай далі…
Цямнеюць, як волаты — горы
І цені ў лагчынах ляглі…

Цяпер гарады загарэлісь —
Нью-Йорк… і Парыж… і Бэрлін…
О, зор! Ці неба вы веліч?
Ці вы, гэта — водблеск зямлі?..

1930.