Зорным шляхам (1932)/Места вагнявокае/Колькі раз я пяяў вам, дажджы?..

Цягнікі ⁂ (Колькі раз я пяяў вам, дажджы?..)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
⁂ (Гарады, гарады Беларусі…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗       ∗

Колькі раз я пяяў вам, дажджы?
Колькі раз на вясьнянай вуліцы
Мы скакалі вакол, кружачы
У вясёлай, завейнай разгульліцы?
Зноў абмыліся дахі, дамы,
Сінь нябёсаў фарбуе шыбіны
І ў чаруючы захад мы
З нейкай думкай прыгожай заглыблены.
І як змрокі сплятаюць цем,
Паміж комінаў месяц блукаецца,
У вясьняную п’яную дрэм
Глуха места шуміць, разьліваецца.

1929.