Зорным шляхам (1932)/Места вагнявокае/Лаўлю адрыўкамі разгул мястовы…

У гарадзкім садзе ⁂ (Лаўлю адрыўкамі разгул мястовы…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
Рассыпалісь іскрынкі — зоры…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗       ∗

Лаўлю адрыўкамі разгул мястовы,
Падобны да дыханьня зьвера…
Вагні рэклям цалуюць калярова
Вячорна-веснавую шэрасьць…
Што раз, то новыя знаходжу зьместы
Ў вагнёў разводзьдзі, моры шуму…
Вясьнянка казачная —
Места —
Мая вячорная задума.

1929.