Зорным шляхам (1932)/Места вагнявокае/Тысячай сонцаў у шыбах разьліўся заход…

⁂ (Беларусь ты мая рассьпяваная!..) ⁂ (Тысячай сонцаў у шыбах разьліўся заход…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
⁂ (Вуліцы! Вуліцы! Вуліцы!..)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗       ∗

Тысячай сонцаў у шыбах разьліўся заход.
На радыё — дроце…
вароны спраўляюць вячэрню…
Сьвежасьць навейвае вулачны мрок —
Места вячэрняе.
Ў іскрах, што ліжуць блакіт языкамі ракет,
Ў моры людзëў, неўгамонным ніколі…
Чую я нейкі сусьветны прывет —
Вечнае Волі…

1929.