Зорным шляхам (1932)/Новая Беларусь/За творчасьці варштатам…

⁂ (За творчасьці варштатам…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
⁂ (Годзе песьні пяяць аб нудзе!..)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗       ∗

Пасьвячаецца маладым песьняром.

За творчасьці варштатам —
Вагністы, бурны ўзьлёт.
Рукой сваёй заўзятай
Хапай парываў лёт!
Мы дружна будзем дзьмухаць,
Каб выйшаў гучны тон,
І песьняй — весялухай
Зазвонім на загон…
Пагляньце — колькі сьвету!
Як зьзяе даль палёў!..
Ідзем да свае мэты
З напевам кавалёў!
Нам песьні звонка скропляць
Вясеньнія дажджы…
Запалу пэўне хопіць
Да сонца дабрысьці…
За творчасьці варштатам —
Вагністы, бурны узьлёт.
Рукой сваёй заўзятай
Хапай парываў лёт!

1929.