Зорным шляхам (1932)/Новая Беларусь/Годзе песьні пяяць аб нудзе!..

⁂ (За творчасьці варштатам…) ⁂ (Годзе песьні пяяць аб нудзе!..)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
⁂ (У баявы марш мы выйшлі…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗       ∗

Годзе песьні пяяць аб нудзе!
Сэрца бунтам б’е у кажух…
Па краіне ідзе — гудзе
Весназвонны, магутны рух…
Песьня!
Песьня бунтарна — гулкая!
Вырвіся з бледых, спрагненых губ…
Грымні па бруку… вулкамі
Гулам тысячных труб!

1929.