Зорным шляхам (1932)/Новая Беларусь/Хмары чорныя зьвісьлі над намі…

⁂ (У баявы марш мы выйшлі…) Хмары чорныя зьвісьлі над намі…
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
Я не баюсь за Беларусь…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Хмары чорныя зьвісьлі над намі —
Яшчэ ўчора гучэў Веснаход…
Гэй, сябры! Сьмела ў бой з пярунамі!
Ўспыхне заўтра іншы ўсход!

Гэты цень, што спусьціўся ад хмараў,
Згіне з першай касуляй сьвятла!
І асьвецяцца нашыя твары
Сонцазьзяньнем чароўнага дня.

1929.