Зорным шляхам (1932)/Песьні каханьня/Песьні каханьня, вы — птушкі…

⁂ (Салодкі шум грымячых шын…) ⁂ (Песьні каханьня, вы — птушкі…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
⁂ (Сягоньня я хворы…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗       ∗

Песьні каханьня, вы — птушкі,
Ляціце да мілай маёй…
Пасядзьце ўвяночак — істужкай
Над сьветлай яе галавой…

Загляньце, ці чыстыя вочы
Сінеюць прасторам нябёс?
Ці шэмрам калосьсяў шапочуць
Зьвіткі яе хваляў — валос?

Бо вобраз твой сьніць няма сілаў,
А сэрца мне смутак спавіў…
Ляціце-ж, ганцы, к маёй мілай
Абшарам разлогаў і ніў…