Зорным шляхам (1932)/Песьні каханьня/Сягоньня я хворы…

⁂ (Песьні каханьня, вы — птушкі…) ⁂ (Сягоньня я хворы…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
⁂ (Плакаў дожджык ноччу…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗       ∗

Сягоньня я хворы, —
Ня бачыў цябе я…
А месяц учора
Сьвяціў, як лілея…
Вясеньнія дрэвы
Вакол калыхалісь…
Ў кустох перапевы
Цьвілі, расплывалісь….
Я цэлую ночку
Ня спаў — лятуцеў —
І мроілась у воччу
Напеўнасьць дзярэў….
Сягоньня я хворы —
Тужлівы, натхнёны
І ціхі, як зоры —
Я хворы сягоньня….

1930.