Зорным шляхам (1932)/Песьні каханьня/Шум на вуліцах, неба, людзі…

⁂ (Серабрысты месяц…) ⁂ (Шум на вуліцах, неба, людзі…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
⁂ (Здавалась, у зімовым сьне…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗       ∗

Шум на вуліцах, неба, людзі
І усë, усё, што я бачу,
Што я чую сягоньня ўсюды —
Так прыгожы, так мнагазначны…

Ў маё сэрца сягоньня радасьць,
Нібы ластаўка, прыляцела —
Кожны бліск вачэй спагадных
Выклікае бадзёрасьць і сьмеласьць.

Ці таму, што па бруку дажджамі
Гукі рад’я сыплюцца, льлюцца
Й прадаваныя кветкі ў брамах
Гэтак цёпла вясною сьмяюцца?

1931.