Зорным шляхам (1932)/Песьні каханьня/Места, места — любы вораг…

⁂ (Сьмягнуць нашы целы…) ⁂ (Места, места — любы вораг…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
⁂ (Серабрысты месяц…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Места, места, — любы вораг…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗       ∗

Места, места — любы вораг —
Пэўне ты мяне псуеш,
Бо ня дальш, як ад учора,
Зьненавідзеў я сябе-ж…
Ў затуманеных алеях
Я засмучаны хадзіў…
Месяц белы, як лілея,
Серабро на лісьце ліў…
Прада мною чарадою
Шмат хадзіла весялух,
Сьмех зьвінеў вясьнянай мрояй,
Разыходзіўся наўкруг…
І яна сьмяялась разам —
Доўга чуўся мне той сьмех…
І цяпер ў вушшу адразу
Ён гучыць, як-бы на грэх…

1930.