Васільковы россып (1929)/II/Зіма

Адзінота Зіма
Верш
Аўтар: Сяргей Дарожны
1929 год
⁂ Апусьцеў, паламаўся парог

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗІМА

Вулкамі веі
Заплакалі зноў.
Сьнежныя зьмеі
Шыпяць за вакном.

Круцяцца, скачуць
І штосьці пяюць, —
Ці на удачу,
Ці згубу маю.

Мне усёроўна
Каторы дзень,
Крывая ці роўная
Месяцу цень.

Сэрцу балюча,
Сябе не шкада…
Сьнежныя кручы
Веюць на дах.

Шчасьця няма,
А ці будзе яно?!
Толькі зіма
Ды сьнягі за вакном.

Толькі завеі
Пасьвістваюць зноў.
Сьнежныя зьмеі
Шыпяць за вакном.