Лукішкі (1929)/З новым годам (1928)

⁂ За кратай мінаюць вясновыя дні… З новым годам (1928)
Верш
Аўтар: Алесь Салагуб
1929 год
Першы Май

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З НОВЫМ ГОДАМ

(1928 г.)

З-за крат — іржавых, абмерзлых шыбаў
Вітаю край.
Шыбаю думкай па родных скібах,
Дзе сьнегам зьзяе
Скаваны гай.

Вітаю Працу, народ загнаны; —
З крыві мазоль —
Свой кут абдзёрты, але каханы —
І вёсак голь.

Вітаю волю і стогн віхуры —
Жыцьця паток,
Народны шум, вітаю буры —
Мяцежны скок.

Вітаю сьцяг, сатканы з нэрваў,
З крыві людзкой,
Які сабой увасабляе
Апошні бой.

Вітаю вёсак гул народны,
Арліны ўзьлёт,
Які мацнее неўгамонна,
Што новы год.

Жаданьняў волі ня зломяць путы —
Замок, запор,
Здабудзе лёс народ закуты —
Жыцьцё, прастор.

Няспыннай працай убольшым сілы,
Змаганьня ход.
Напружым волю, мазгі і жылы
На новы год.

Ў змаганьні з цемрай, з капіталам
Ня знаем сьлёз.
Змаганьне нас загартавала
У сонцы кос.

Мы шаг за шагам ідзем да мэты
Усіх людзей.
Мы будаўнічыя, поэты —
Сыны надзей.

Ў змаганьні мы журбы ня знаем
На новы год.
Нам радасьць, радасьць, бо зьмяняем
Гісторый ход.

Мы самі тон даем оркестру
Свайго жыцьця.
У нас прасторна мазгом і сэрцу —
Для пачуцьця.

З-за крат іржавых, з лёх-карцэраў
Вітаю край.
Ў мурох сьцюдзёных ня трачу веры
У сьветлы Май.

З-за крат іржавых вітаю Краю —
Цябе народ.
Злучыць ўсе сілы табе параю
На новы год.

Лукішкі.
22-XII—27 г.