З палёў Заходняй Беларусі (1927)/V/Дзіця

Хараство Дзіця
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1927 год
Хлопчык
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзіця (Жылка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДЗІЦЯ

Са сьмехам па пожні так жвава
Бяжыць, матылька даганяе
І топча і кветкі, і травы
Дзяўчынка, нябога малая.

Дзіця, супыніся часіну!
Ў жыцьці без патолі і ласкі,
Як злыдні й нягоды ахінуць,
Ці ўспомніш стаптаныя краскі?

Пад сонцам вясьняным і шчасным,
Ў вясеньнюю, сьветлую пору,
Стаптаныя, ссохнуць бясчасна
Яны бяз тугі і дакору…
.............
Дзіця, супыніся і далей
Бяжы па зялёнаму долу…
Такія блакітныя далі,
Так проста і ясна наўкола!

1922 г.