З палёў Заходняй Беларусі (1927)/V/Хараство

Да Пэрсі Шэлі Хараство
Санэт
Аўтар: Уладзімір Жылка
1927 год
Дзіця
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хараство (Жылка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ХАРАСТВО

Няясны і трывожны сны людзтва
І блудны цёмныя яго дарогі,
Але па-над будзённыя трывогі
Узносіць нас туга да хараства.

Так дробная, вясковая дзятва
З-пад курных стрэх (прытулак іх убогі!)
Да рэчкі бег кіруе на разлогі,
Дзе яснасьць вод і золата жарства.

І верым мы, што злучны дух і маса;
Гармонія ў жыцьці і сэнс — акраса;
Прытулак ёсьць, дзе адпачыць ільга.
Дзе дасканальнасьці чаруе ўсьмешка.
Ды дзіўна неяк: — хістка сьцежка
І да яго вядзе людзтво туга.

1923 г.